Скарбонка беларускай мовы
РусскийРусскийБеларускаяDeutsch

СКАРБОНКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ 

 

Паважаныя наведвальнікі сайта! 

Мы, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 37 г. Мінска, прапануем вашай увазе Скарбонку беларускай мовы. На яе старонках мы падзелімся з вамі прыгажосцю і мілагучнасцю беларускай мовы, пазнаёмім вас са скарбам народнай мудрасці і абрадавымі гуляннямі. Таксама прапануем вам звесткі пра выдатных дзеячаў беларускай літаратуры, музыкі і навукі. Спадзяёмся, што кожны з вас адкрые для сябе на гэтых старонках нешта цікавае і карыснае. 

 

Я сябе адчуваю скарбонкаю. 

Пацяшайцеся, хто ахвоч, 

Я не грошы збіраю, а звонкія 

Галасы салаўёў усю ноч… 

 

Мудрасць кніг і радасць людскую, 

Гнеў і гора – усё лічу. 

Я збіраю, пішу, святкую, 

Сто разоў у бездань лячу… 

 

Я на ідалаў не малюся 

I з няпраўдаю не міруся, 

Дык, удача, хоць раз мне падзьмі! 

Зноў збіраю і зноў дзялюся 

Сваім скарбам малым з людзьмі. 

 

Пімен Панчанка 

 

А зараз раскажам пра нас, складальнікаў гэтай скарбонкі. 

 

Волкава Алена Пятроўна 

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Маю вышэйшую адукацыю. У 2005 годзе скончыла дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура” з дадатковай спецыяльнасцю “Замежная мова (польская)”, маю ступень бакалаўра педагагічных навук па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура”. Кваліфікацыйная катэгорыя – першая. 

На працягу 11 год выкладаю беларускую мову і літаратуру ў 5–11-х класах па праграме базавага ўзроўню, што дазволіла свабодна арыентавацца ў аспектах методыкі навучання роднай мове ў сярэдняй школе. Сярод дасягненняў навучэнцаў – Дыплом III ступені XXXIV гарадской канферэнцыі вучняў у секцыі “Лінгвістыка” па навучальным прадмеце “Беларуская мова”. 

Швед Алена Вячаславаўна 

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Маю вышэйшую адукацыю. У 1997 годзе скончыла Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Івана Шамякіна па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура” з дадатковай спецыяльнасцю “Руская мова і літаратура”. Кваліфікацыйная катэгорыя – першая. Педагагічны стаж складае звыш 15 год. На занятках выкарыстоўваю разнастайныя метады і сродкі навучання роднай мове. Выкладаю беларускую мову і літаратуру ў 5–11-х класах па праграме базавага ўзроўню. Да апошніх дасягненняў навучэнцаў адносіцца Дыплом III ступені раённага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.